Норыдж

Горад
Норыдж
англ.: Norwich
Герб
Герб
Краіна
Графства
Каардынаты
Заснаваны
1004
Плошча
  • 52,6 км²[1]
Вышыня цэнтра
15 м
Насельніцтва
129 500 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
1603
Паштовыя індэксы
NR1–NR16
Афіцыйны сайт
norwich.gov.uk (англ.)
Норыдж на карце Вялікабрытаніі
Норыдж (Вялікабрытанія)
Норыдж

Но́рыдж — горад на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, на рацэ Уэнсем. Адміністрацыйны цэнтр графства Норфалк. 129 500 жыхароў (2006). Транспартны вузел.

Няма ніякіх звестак пра тое, што тэрыторыя горада была населена да ўварвання саксаў, якія ў VII стагоддзі заснавалі сяло Norwic («паўночнае паселішча»), спустошанае датчанамі ў 1004 годзе. Першая гарадская хартыя адносіцца да 1158 года. У Сярэднявеччы Норыдж быў адным з самых квітнеючых гарадоў правінцыйнай Англіі, нароўні з Брысталем і Ёркам. У горадзе і яго наваколлях дзейнічала мноства воўнапрадзільняў, працавалі на якіх фламандцы, што прыехалі ў Норфалк па запрашэнні караля Эдуарда III у 1336 годзе. Прыток эмігрантаў з Іспанскіх Нідэрландаў узмацніўся падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, так што да 1579 года з 16-тысячнага насельніцтва Норыджа кожны трэці быў замежнікам.

Значэнне горада пахіснулася ў XVIII стагоддзі ў сувязі з эканамічным уздымам Манчэстэра, Глазга і іншых прамысловых цэнтраў на поўначы краіны. У наш час у Норыджы развіта пераважна абутковая прамысловасць. У 1964 годзе быў заснаваны Універсітэт Усходняй Англіі.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Абутковая (галоўны цэнтр краіны), машынабудаўнічая, паліграфічная, харчовая.

Універсітэт, музеі. Раманска-гатычны сабор (11-15 ст.), замак (12 ст.).

Год Колькасць
2011 213 166
2016 195 971 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]