| ||||||||||||||||||||
Нукус (узб.: Нукус, Nukus, каракалп.: Нөкис, No‘kis) — горад ва Узбекістане, сталіца Рэспублікі Каракалпакстан. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Каракалпакстана на правым беразе Амудар'і, за 800 км на паўночны захад ад Ташкента (1255 км па дарозе). Паўднёвая і ўсходняя частка горада акружаная пустыняй Кызылкум. Клімат рэзка кантынентальны, сухі, з доўгім малавоблачным гарачым летам.
Нукуская ГЭС, паліграфічны камбінат, маторарамонтны, сілікальцытавы, аўтарамонтны, цагляны заводы, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
У Нукусе размешчаны Дзяржаўны музей мастацтваў імя І. В. Савіцкага, краязнаўчы музей, музей Бердаха, помнікі Бердаху, Улугбеку, Ажыніязу і інш. У ваколіцах горада размешчаны археалагічныя помнікі Шылпык — зараастрыйская Дахма, і некропаль старажытнага Міздахкана.