Пасля Саурскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады партыі НДПА, стаў Старшынёй Рэвалюцыйнага Савета і Прэм’ер-міністрам Афганістана (1978—1979), праводзячы марксісцкую палітыку ў Афганістане. Аднак сацыяльна-эканамічныя рэформы, якія праводзіліся партыяй пад кіраўніцтвам Таракі, выклікалі масавую незадаволенасць у краіне і актывізацыю ўзброенага супраціву, які перарос у Грамадзянскую вайну. Яго кароткачасовае праўленне адзначылася унутрыпартыйнай барацьбой, рэпрэсіямі і ўскладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне. Скінуты ў верасні 1979 года і таемна забіты.
Зноскі
↑"ТАРАКИ Нур Мохаммад"(руск.). База персоналий "Кто есть кто в Центральной Азии". Архівавана з арыгінала 18 мая 2013. Праверана 14 чэрвеня 2012.
Тараки́ Нур Мухаммед // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 273. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)