У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Нут.
Нут[3] (Cicer) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Больш за 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы. Трапляюцца на камяністых месцах на горных лугах, утвараюць характэрныя для мясцовай расліннасці фітацэнозы. Культывуюць нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum), які інтрадукцаваны ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ.
Нут культурны — адналетнік вышынёй да 80 см з вертыкальнымі або ўзыхлднымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырвоныя, ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30 % бялку, да 60 % вугляводаў, да 7 % тлушчу. Харчовая (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
- Нут — род Cicer: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)