Нымэ
| ||||||||||||||
Ны́мэ (эст.: Nõmme) — раён Таліна, сталіцы Эстоніі. У перыяд 1926—1940 і 1941—1944 гадоў — самастойны горад.
Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Таліна. Мяжуе з раёнамі Хааберсці, Мустамяэ, Кесклін і Крысційнэ. Плошча — 29,17 км² (2020); 18,3 % ад агульнай плошчы Таліна. Плошча зялёных зон у 2020 годзе — 13, 3 км² (45 % ад усёй тэрыторыі раёна).
Складаецца з 10 мікрараёнаў: Вана-Мустамяэ, Ківімяэ, Лаагры, Лійва, Мяніку, Нымэ, Пяэскюла, Раудалу, Рахумяэ і Хію.