Нью-Ёркскі марафон

Нью-Ёркскі марафон
New York City Marathon
Дата Першая нядзеля лістапада
Месца правядзення Нью-Ёрк, ЗША
Тып Шаша
Катэгорыя World Athletics Platinum Label Road Race
Дыстанцыі Марафон
Праводзіцца з 1970 (54 гады таму) (1970)
Рэкорды Мужчыны: 2:04:58 (2023)
Эфіопія Тамірат Тола
Жанчыны: 2:22:31 (2003)
Кенія Маргарэт Акаё
Галоўны спонсар TCS (з 2013)
Афіцыйны сайт nyrr.org/tcsnycmarathon
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нью-Ёркскі марафон (англ.: New York City Marathon, поўная назва — TCS New York City Marathon) — марафон, які праводзіцца кожны лістапад у Нью-Ёрку, ЗША. Гэта найбуйнейшы марафон у свеце[1][2] з 53 627 удзельнікамі ў 2019 годзе[3]. Разам з Бостанскім і Чыкагскім марафонамі ўваходзіць у лік галоўных штогадовых спаборніцтваў па бегу на доўгія дыстанцыі ў Злучаных Штатах і з’яўляецца адным са спісу World Marathon Majors.

Гонка была заснавана Фрэдам Лебоу і першапачатковы маршрут 1970 года складаўся з некалькіх кругоў вакол Цэнтральнага парка[4]. З 1976 года старт марафону на востраве Стэйтэн-Айлэнд, затым марафонцы прабягаюць па мосце Верацана-Нароус, які цалкам закрываюць для руху аўтамабіляў на час спаборніцтваў. Траса марафона праходзіць праз усе пяць раёнаў Нью-Йорка. Фініш насупраць вядомага рэстарана Tavern on the Green.

  1. Kit Fox. 2017 New York City Marathon Entrants By the Numbers - Applications for the world's largest race were at an all-time high for 2017. Runner's World - Rodale Inc (2 сакавіка 2017). Праверана 10 мая 2017.
  2. AIMS - World's Largest Marathons(недаступная спасылка). Aims-association.org. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  3. Lorge Butler, Sarah. The 2019 New York City Marathon Is World's Largest 26.2. runnersworld.com (5 лістапада 2019). Праверана 6 лютага 2021.
  4. Marius Bakken. New York City Marathon. Праверана 17 красавіка 2009.