Нью-Брансуікскі ўніверсітэт (англ. : University of New Brunswick ) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта , якая месціцца ў горадзе Фрэдэрыктан у правінцыі Нью-Брансуік , Канада .
Гэта старэйшы англамоўны ўніверсітэт у Канадзе і адзін з першых дзяржаўных універсітэтаў Паўночнай Амерыкі . Ён быў заснаваны групай з сямі лаялістаў , якія пакінулі ЗША пасля Вайны за незалежнасць ЗША .
Універсітэт мае два кампусы : першапачатковы кампус у Фрэдэрыктане , заснаваны ў 1785 годзе, і меншы кампус у Сент-Джоне , які адкрыўся ў 1964 годзе.
Нью-Брансуікскі ўніверсітэт быў названы лепшым прадпрымальніцкім універсітэтам у Канадзе ў 2014 годзе. Універсітэт падрыхтаваў шмат канадскіх федэральных міністраў, многіх прэм'ер-міністраў правінцыі, трох суддзяў Вярхоўнага суда Канады, а таксама выбітных мастакоў і пісьменнікаў.
Факультэт мастацтваў (Фрэдэрыктан)
Факультэт мастацтваў (Сент-Джон)
Факультэт бізнесу
Факультэт менеджменту
Факультэт камп'ютарных навук
Факультэт адукацыі
Факультэт інжынерыі
Факультэт лясной гаспадаркі і прыродакарыстання
Факультэт кінезіялогіі
Факультэт права
Факультэт медсястрынства (Фрэдэрыктан)
Факультэт медсястрынства (Сент-Джон)
Факультэт медсястрынства і навук пра здароўе
Факультэт прыродазнаўчых навук
Факультэт прыродазнаўчых навук, прыкладных навук і інжынерыі
Дэпартамент антрапалогіі
Дэпартамент класічнай і антычнай гісторыі
Дэпартамент крэатыўнага пісьма
Дэпартамент культуры і медыязнаўства
Дэпартамент драмы
Дэпартамент эканомікі
Дэпартамент англійскай мовы
Дэпартамент французскай мовы
Дэпартамент гістарычных студый
Дэпартамент гісторыі і палітыкі
Дэпартамент гуманітарных навук і моў
Дэпартамент міжнароднага развіцця
Дэпартамент філасофіі
Дэпартамент паліталогіі
Дэпартамент псіхалогіі (Фрэдэрыктан)
Дэпартамент псіхалогіі (Сент-Джон)
Дэпартамент сацыяльных навук
Дэпартамент сацыялогіі
Дэпартамент камп'ютарных навук
Дэпартамент хімічнай інжынерыі
Дэпартамент цывільнага будаўніцтва
Дэпартамент электрычнай і камп'ютарнай інжынерыі
Дэпартамент інжынерыі
Дэпартамент геадэзіі і геаматыкі
Дэпартамент механічнай інжынерыі
Дэпартамент біялагічных навук
Дэпартамент біялогіі
Дэпартамент хіміі
Дэпартамент навук аб Зямлі
Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Фрэдэрыктан)
Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Сент-Джон)
Дэпартамент фізікі (Фрэдэрыктан)
Дэпартамент фізікі (Сент-Джон)