Нью-Браўнфелс
| ||||||||||||||||||||
Нью-Браунфелс (англ.: New Braunfels) — горад у ЗША, размешчаны ў цэнтральнай частцы штата Тэхас. Горад названы ад нямецкага горада Браўнфельс, размяшчаецца на мяжы акруг Комал і Гуадалупэ і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Комал. Па дадзеных перапісу за 2010 год колькасць жыхароў складала 57 740 чалавек, паводле ацэнкі Бюро перапісу ЗША ў 2017 годзе ў горадзе пражывала 79 152 чалавекі. У перакладзе з нямецкай мовы слова Braunfels азначае «карычневы камень». Горад заснаваны нямецкай абшчынай і на працягу XIX стагоддзя нават англамоўныя жыхары Тэхаса прамаўлялі назву на нямецкі капыл (Ной-Браўнфельс).