Нью-Мексіканскі заходні ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Eastern New Mexico University | |
Арыгінальная назва | англ.: Eastern New Mexico University |
Заснаваны | 1893 |
Студэнты | 2 896[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сілвер-Сіці, Нью-Мексіка, ЗША |
Сайт | wnmu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нью-Мексіканскі заходні ўніверсітэт (англ.: Western New Mexico University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сілвер-Сіці ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.
Заснаваны на тэрыторыі Нью-Мексіка 11 лютага 1893 года як настаўніцкая школа, вучэльня пачала праводзіць заняткі 3 верасня 1894 года ў арандаванай прэсвітэрыянскай царкве. У лістападзе 1896 года быў адкрыты першы ўласны будынак школы. Сёння ўніверсітэт прапануе 12 магістарскіх ступеняў, 41 ступень бакалаўра і 20 асацыяваных ступеняў і сертыфікатаў. Сферы навучання ўключаюць бухгалтарскі ўлік, бізнес, хімію, крымінальнае правасуддзе, адукацыю, ўстойлівае развіццё, лес і дзікую прыроду, графічны дызайн, гісторыю, медсястрынства, псіхалогію, сацыяльную працу, сацыялогію, заалогію і інш.