Горад
Ньюкасл
Newcastle
| ||||||||||||||||||||||||
Ньюка́сл (англ.: Newcastle) — горад у Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Насельніцтва — каля 289 тысяч чалавек (2007), з прыгарадамі — 523,6 тысяч; гэта другі горад штата пасля Сіднея па колькасці жыхароў.
Размешчаны ў 162 км на поўнач ад Сіднея, на беразе Тасманава мора ў вусці ракі Хантар.
Порт Ньюкасла з’яўляецца сусветным лідарам па экспарце каменнага вугалю.
Да 1950 года ў Ньюкасле дзейнічала трамвайная сетка.