Нэнсі Рэйган | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Nancy Davis Reagan | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Разалін Картэр | ||||||
Пераемнік | Барбара Буш | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Bernice Layne Brown[d] | ||||||
Пераемнік | Gloria Saatjian[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 ліпеня 1921[1][2][…] |
||||||
Смерць |
6 сакавіка 2016[3][2][…] (94 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Anne Frances Robbins | ||||||
Бацька | Кенет Сеймур Робінс[d][6] | ||||||
Маці | Эдзіт Лакет Дэвіс[d][7] | ||||||
Муж | Рональд Уілсан Рэйган | ||||||
Дзеці | Пэці Дэвіс[d][7] і Рон Рэйган[d][7] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нэнсі Дэвіс Рэйган (англ.: Nancy Davis Reagan, народжаная Ганна Фрэнсіс Робінс, 6 ліпеня 1921 — 6 сакавіка 2016) — была жонка прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.
У 1980 годзе Рональд Рэйган атрымаў перамогу, зрабіўся прэзідэнтам ЗША, эксперты лічаць, што адзін з асноўных укладаў у перамогу мужа ўнесла Нэнсі, адзначаючы яе ролю ў гэтай капаніі як вельмі значную.
Падчас прэзідэнцтва мужа выконвала звычайныя абавязкі першай лэдзі, найбольш вядомая разгорнутая ёю кампанія па барацьбе з наркотыкамі «Скажы: „Не!“» (анг. Just Say No), за гэту кампанію падвяргалася крытыцы з-за вялікай расходавання дзяржаўных сродкаў. Пасля другога прэзідэнцтва мужа пашырыла кампанію да міжнароднага маштабу, прыцягваючы да працы Першых лэдзі іншых дзяржаў.
Падчас халоднай вайны часта сустракалася з Першай лэдзі СССР Раісай Максімаўнай Гарбачовай, у адрозненне ад мужоў блізкіх і даверных адносін у іх не паўстала. Нэнсі Рэйган палічыла Раісу Максімаўну складанай у зносінах, па сведчанні савецкіх відавочцаў, Нэнсі Рэйган раздражняла веданне Раісай Максімаўнай гісторыі ЗША і архітэктуры Белага дома і з прычыны тая часта перабівала яе падчас экскурсіі па Беламу дому.
Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Рональда Рэйгана, Нэнсі з мужам пераехалі жыць у Каліфорнію. У 1989 годзе Нэнсі Рэйган заснавала дабрачынны фонд уласнага імя.
У 1994 годзе Рональду Рэйгану быў пастаўлены дыягназ — хвароба Альцгеймера, пасля гэтага Нэнсі Рэйган прысвяціла сябе догляду мужа.
Пасля скону Рональда Рэйгана займаецца грамадскай работай, падтрымлівае даследаванні ў галіне ствалавых клетак для дапамогі хворым хваробай Альцгеймера.
У 2000 годзе ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.