Нюрнбергская акадэмія выяўленчага мастацтва | |
---|---|
ням.: Akademie der Bildenden Künste Nürnberg | |
Арыгінальная назва | ням.: Akademie der Bildenden Künste Nürnberg |
Міжнародная назва | англ.: Academy of Fine Arts, Nuremberg |
Заснаваны | 1662 |
Студэнты | 317[1], 348[1], 322[1], 334[1], 342[1], 315[1], 303[1], 298[1], 295[1], 271[1], 261[1], 255[1], 271[1], 299[1], 303[1], 336[1], 325[1], 337[1], 319[1], 302[1], 301[1], 283[1], 301[1] і 312[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нюрнберг |
Сайт | adbk-nuernberg.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нюрнбергская акадэмія выяўленчага мастацтва (ням.: Akademie der Bildenden Künste Nürnberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Нюрнберг.
Гэта першая мастацкая акадэмія ў нямецкамоўных краях. З навучаннем каля 320 студэнтаў яна ўваходзіць у пералік самых малых вучэльняў Германіі і прапануе розныя праграмы навучання ў галіне мастацтва, графічнага дызайну, камунікацыйнага дызайну, ювелірных вырабаў і абсталявання, мастацкай адукацыі, выкладання мастацтва ў сярэдняй школе, а таксама жывых формаў мастацтва (магістарская праграма).
Заняткі ўключаюць вывучэнне выяўленчага мастацтва, скульптуры, выяўленчага мастацтва, жывапісу, мастацкіх канцэпцый, мастацкай адукацыі, ювелірнай справы, а таксама графічнага дызайну. Існуюць магістарскія праграмы па архітэктуры і ўрбаністыцы, мастацтву і арганізацыі грамадскай прасторы.
Сёння навучанне праходзіць у ансамблі празрыстых павільёнаў, спраектаваных нямецкім архітэктарам Сепам Руфам. Размешчаны ён на ўскраіне горада, кампус стварае інтэнсіўную рабочую атмасферу. У выставачнай зале акадэміі і ў галерэі акадэміі маладыя мастакі публічна прадстаўляюць свае работы. У дадатак да асноўнага размяшчэння ў раёне Зерзабельсхоф у Нюрнбергу вучэльня з 1985 года выкарыстоўвае памяшканне ў гістарычным імператарскім замку ў Лаўфэ ў якасці філіяла для правядзення заняткаў па мастацкай адукацыі і мастацкай педагогіцы.