Нябачны ружовы аднарог (НРА, англ.: Invisible Pink Unicorn, IPU) — бажаство адной з парадыйных рэлігій, накіраваных на высмейванне тэізму; мае аблічча ружовага аднарога, але з’яўляецца нябачным, у чым і змяшчаецца парадокс.
Гэтае злучэнне парадзіруе супярэчлівыя ўласцівасці, якія прыпісваюць бажаствам у розных рэлігійных сістэмах (напрыклад, парадокс усемагутнасці)[1]. Дзякуючы гэтай парадыйнай супярэчлівасці, вобраз Нябачнага ружовага аднарога ахвотна выкарыстоўваецца атэістамі і іншымі рэлігійнымі скептыкамі.
НРА выкарыстоўваецца для доказаў умоўнасці веры ў звышнатуральнае рознымі спосабамі, напрыклад, заменай слова «Бог» у любым выразе, які мае адносіны да рэлігіі, на Нябачны ружовы аднарог[2].
Першая пісьмовая згадка аб НРА была ў ньюсгрупе Usenet alt.atheism 7 ліпеня 1990 года[3].
|
У 1996 годзе падобная ідэя была ўвасоблена ў выглядзе навучальнай прылады ў Кэмп Квест (англ.: Camp Quest) першым амерыканскім летнім лагеры для дзяцей, «якія мысляць свабодна» (англ.: free-thought), арганізаваным доктарам Л. Уілсанам (англ.: Dr. L. Wilson). Як паведамляла потым газета en:The Cincinnati Enquirer, «Людзям у лагеры прапануецца давесці, што ўяўны аднарог як метафара Бога не існуе»[6]. Рычард Докінз згадвае НРА ў сваёй кнізе Бог як ілюзія[7], выпушчанай у 2006 годзе:
|
У 2007 годзе Ніам Уолес пісаў, што НРА стаў нефармальным сімвалам атэізму[8].
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
{{cite book}}
: Невядомы параметр |Publisher=
ігнараваны (прапануецца |publisher=
) (даведка)
{{cite news}}
: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка); Невядомы параметр |firsrt=
ігнараваны (даведка)(недаступная спасылка)
{{cite book}}
: Канфлікт вікіспасылкі з URL (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate=
і |access-date=
specified (даведка); Тэкст "isbn97805930582151" ігнараваны (даведка)