Няманічы | |
---|---|
сербск.: Немањићи | |
![]() | |
Краіна | Сербскае княства, Сербскае каралеўства, Сербскае царства |
Родапачынальны дом | Vukanović dynasty[d] |
Заснавальнік | Стэфан Неманя |
Апошні кіраўнік | Стэфан Ураш V |
Год заснавання | 1166 |
Спыненне роду | 1371 |
Нацыянальнасць | сербы |
Малодшыя лініі | |
Тытулы | |
вялікі жупан, кароль, князь | |
![]() |
Няма́нічы (серб. Немањићи) — дынастыя ў сярэдневяковай Сербіі (1170—1371). Яе родапачынальнік вялікі жупан Рашкі Стэфан Неманя (1170—1196) заклаў аснову адзінай дзяржавы ў Сербіі. Найбуйнейшыя прадстаўнікі: сын Немані вялікі жупан Стэфан Першавенчаны (1196—1227), які прыняў (1219) каралеўскі тытул; Стэфан Душан (1331—1355), які стварыў вялікае серба-грэчаскае царства на Балканах і абвясціў сябе ў 1346 «царом сербаў і грэкаў». Пры яго сыне цары Стэфане Урашы (1355—1371) дзяржава Няманічаў распалася. На змену ім у Сербскай дэспатыі прыйшлі Лазаравічы.
(гл. Бранкавічы)