Нівя́нік[2][3] (Leucanthemum) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Карэнішчавыя шматгадовыя расліны з прамым, граніста-баразновым сцяблом вышынёй 50—100 см. Лісце суцэльнае або перыста-рассечанае, у разетцы. Кветкі ў кошыках, адзіночных, або на канцах галінак. Краявыя кветкі суквеццяў белыя, сярэдзінныя — жоўтыя, трубчастыя. Плод — сямянка.
Зімаўстойлівыя расліны. Добра растуць на ўрадлівых і добра ўвільготненых глебах на лугах, узлесках, лясных палянах, каля дарог. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Распаўсюджаны ў Еўразіі. Заносныя расліны ў Паўночнай Амерыцы і Новай Зеландыі.
Некаторыя віды роду Нівянік:
Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Зноскі