Нівя́нік найвялікшы (Leucanthemum maximum) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, вышынёй 50—100 см. Сцябловае лісце сядзячае, ніжняе з чаранкамі. Суквецце — кошык дыяметрам да 12 см, з краявымі кветкамі белага колеру. Плод — сямянка.
Радзімай нівяніка найвялікшага з’яўляюцца Пірэнеі (Францыя, Іспанія). Натуралізваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы[1]. На тэрыторыі Беларусі інтрадуцыраваны ў 1960 годзе[2].
Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Зацвітае на другі год[2]. Цвіце ў ліпені—жніўні[2]. Насенне паспявае ў жніўні—верасні[2].
Дэкаратыўная расліна. Часам дзічэе[2].
Зноскі