Нідокі

Мястэчка
Нідокі
літ.: Lyduokiai
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Лідокі
Вышыня цэнтра
127 м
Насельніцтва
  • 142 чал. (2011)
Часавы пояс
Нідокі на карце Літвы
Нідокі (Літва)
Нідокі

Нідокі[1][2] або Лідокі[2][3], таксама Лідуо́кей[4] (літ.: Lyduokiai) — мястэчка у Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Сіесарціс (Сясарка)[lt]. Цэнтр Нідоцкай сянюніі. Месціцца за 11 км на ўсход ад Вількаміра.

Тлумачэння гістарычнай назвы Нідокі з літоўскай мовы няма, тым часам літуанізаваную форму Lyduokiai (Лідокі) спрабуюць выводзіць ад балтыйскага lydimas — 'высечка', блізкага да тэрміну «ляда»[5].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Nidoki (2 лютага 1499 году)[6].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны былі ў валоданні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1623 годзе ў Нідоках быў пабудаваны касцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1886 года ў Нідоках было 10 будынкаў.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  • XIX стагоддзе: ~1886 год — 57 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 142 чал.
Сядзіба
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1884)
  • Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)
  1. Карта Шуберта - квадрат N-35 126K - Slabados g. 33, 20387, Lyduokių seniūnija, Lyduokių miestelis, Ukmergės rajono savivaldybė, Vilniaus apskritis. retromap.ru. Праверана 30 студзеня 2025.
  2. а б Матеріалы для географіи и статистики Россіи, собранные офицерами Генеральнаго штаба: Ковенская губернія. — 1861. — С. 725. — 812 с.
  3. а б SgKP 1886, s. 38.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  5. Zinkevičius Z. Ukmergės rajono gyvenviečių vardynas: pavadinimų kilmė. — Vilnius, 2011. P. 27.
  6. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 117.