Пасёлак гарадскога тыпу
Ніжнеангарск
| ||||||||||||||||||||||||
Ніжнеангарск[2] (бур. Доодо Ангар, руск.: Нижнеанга́рск) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Паўночна-Байкальскага раёна Рэспублікі Бурація і гарадскога паселішча «Пасёлак Ніжнеангарск».
Насельніцтва — 4520 чал. (2017).
У пасёлку знаходзяцца станцыя Ніжнеангарск на Байкала-Амурскай магістралі, аднайменны аэрапорт і прыстань на Байкале.
Размешчаны на паўночным беразе Байкала, за 23 км на паўночны ўсход ад Северабайкальска. Пасёлак знаходзіцца ля заходняга вугла Ангарскага сора, каля вусця ракі Кічэры. На паўднёвым захадзе пасёлка, на ўездзе з боку Северабайкальска, у Байкал ўпадае ручай Сыры Малакон.