Ніжнякамскнафтахім

Ніжнякамскнафтахім
Тып публічнае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы МБ: NKNC
Заснаванне 31 ліпеня 1967
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Краіна Расія
Размяшчэнне Татарстан
Адрас Ніжнякамск, Сабалякоўская вул., д. 23[1]
Ключавыя постаці Айрат Сафін[2], Руслан Шыгабутдзінаў[3]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя альфа-алефін, вокіс этылену і прапілену, каўчук, неанол, пластык
Уласны капітал
  • 109 млрд ₽ (2016)[6]
Абарот 178,99 млрд рас.руб ($2,891 млрд; 2019 год)[4]
Аперацыйны прыбытак 27,893 млрд рас.руб ($450,5 млн; 2019 год)
Чысты прыбытак 24,029 млрд рас.руб ($388,1 млн; 2019 год)
Актывы
  • 132 млрд ₽ (2016)[6]
Колькасць супрацоўнікаў 15 000 (2019 год)[5]
Аўдытар «Прайсўотэрхаус-Куперы» (Англія)
Матчына кампанія АТ «Татара-амерыканскія інвестыцыі і фінансы» (Казань)
Даччыныя кампаніі Хакейны клуб «Нафтахімік», «Поліматыз»
Сайт nknh.ru

«Ніжнякамскнафтахі́м» (руск.: Нижнекамскнефтехим, «НКНХ») — найбольшае нафтахімічнае прадпрыемства Расіі, размешчанае ў горадзе Ніжнякамску, Татарстан. Заснаванае ў ліпені 1967 года як Ніжнякамскі хімкамбінат (цяпер Татарстан).

На 2020 год прадпрыемства было найбольшым вытворцам сінтэтычнага каўчуку і пластыку ў Расіі, якія выпускала з монамераў. Сярод пластыкаў пераважна вырабляла АБС, поліпрапілен, полістырол і поліэтылен. Таксама выпускала такія нафтахімічныя вырабы, як альфа-алефіны, вокіс прапілену, вокіс этылену і паверхнева-актыўныя рэчывы (ПАР)[7]. «Ніжнякамскнафтахім» уключаў вучэльню, навукова-тэхналагічны і праектна-канструктарскі асяродкі, а таксама 8 заводаў: 1) дывінілу і вуглевадароднай сыравіны, 2) бутылавага каўчуку, 3) сінтэтычнага каўчуку, 4) ізапрэну-монамеру, 5) этылену, 6) алігамераў і гліколяў, 7) стыролу і поліэфірнай смалы, 8) пластыку[8]. Прадпрыемства наймала каля 20 000 супрацоўнікаў, з іх каля 5000 на 11 даччыных прадпрыемствах[5]. Найбольшымі з іх былі ТАА «Кіраўніцтва этыленаправодаў НКНХ», «ТатСпецНафтаХімРамБуд», «Рамонтна-механічны завод НКНХ», «Каталіз-Прам» і тэкстыльнае АТ «Поліматыз». Таксама прадпрыемству належалі гандлёвае ТАА «Ніжэкс Скандынавіі» ў Швецыі (56 %) і хакейны клуб «Нафтахімік». Мацярынскае АТ «Татара-амерыканскія інвестыцыі і фінансы» («ТАІФ», Казань) валодала прадпрыемствам праз даччынае ТАА «Тэлеком-Менеджмент» (Казань), якому належала 58 % паёў ПАТ «Ніжнякамскнафтахім»[4].

У 2019 годзе «Ніжнякамскнафтахім» заняў 10-е месца ў свеце сярод вытворцаў сінтэтычнага каўчуку. У тым ліку на прадпрыемства прыпала 47,5 % сусветнай вытворчасці ізапрэнавага каўчуку, 17,9 % — бутылавага (3-е месца) і 5,6 % — бутадыенавага. Палову вырабаў прадалі ў краіны Азіі і Еўропы. Сярод іншага прадпрыемства вырабляла:

У 1956 годзе Савет міністраў СССР зацвердзіў Пастанову «Аб рэзерваванні зямельнага ўчастку пад прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва нафтахімкамбінату» на Ніжняй Каме. У 1960 годзе зацвердзілі праект будаўніцтва камбінату. У 1963-м пачалі ўзвозіць галоўную газафракцыйную ўстаноўку (ГГФУ). У 1965 годзе пачалі будаваць 1-ы цэх ізапрэну-монамеру. 31 ліпеня 1967 года «Ніжнякамскі хімкамбінат» даў першыя вырабы на 1-м блоку ГГФУ магутнасцю 750 000 тон за год. У 1970 годзе адчынілі комплекс ізапрэну-монамеру магутнасцю 60 000 тон за год і цэх рэліну, пліткі і масцікі. Адначасна пачалі вытворчасць ізапрэнавага каўчуку магутнасцю 60 000 т/год і трыметылкарбітолу 1000 т/год, а таксама ізамерызацыю пентану на 112 000 т/год. У 1971 годзе запусцілі 2-і блок ГГФУ магутнасцю 750 000 т/год. У 1973-м пачалі вытворчасць бутылкаўчуку магутнасцю 35 000 тон і 2-стадыйнага дывінілу на 90 000 тон, а таксама адчынілі вытворчасць ізабутылену на 44 000 т/год. Адначасна вытворчасць ізапрэнавага каўчуку падвоілі да 120 000 тон за год. У 1976 годзе ўвялі ў дзеянне этыленаправод Ніжнякамск—Казань працягласцю 280 км, бо пачалі вытворчасць этылену магутнасцю 450 00 тон за год. Адначасна адчынілі вытворчасць прапілену на 197 000 т/год, бензолу на 187 000 тон і бутадыену на 54 000 тон за год. Таксама вытворчасць ізапрэну-монамеру падвоілі да 120 000 тон. У 1977 годзе «Ніжнякамскі нафтахімічны камбінат» перайменавалі ў вытворчае аб’яднанне «Ніжнякамскнафтахім» (ВА «НКНХ»), а таксама ўвялі ў дзеянне этыленаправод Ніжнякамск—УфаСтэрлітамакСалават у бок Башкірскай АССР. Адначасна пачалі вытворчасць этылбензолу і стыролу магутнасцю 172 000 тон і 125 000 тон за год. У 1979 годзе ўвялі ў дзеянне ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты ЭЛОУ-АВТ-7 магутнасцю 7 млн тонаў нафты за год. У 1980 годзе пачалі вытворчасць вокісу этылену на 120 000 тон. У 1981 годзе 2-і блок ГГФУ павысіў магутнасць на 80 % да 1,35 млн т/год. У 1982 годзе прынялі вытворчасць вокісу стыролу і прапілену на 138 000 і 50 000 т/год. У 1983-м запусцілі вытворчасць простых поліэфіраў магутнасцю 45 000 тон. У 1984 годзе вытворчасць ізамерызацыі пентану амаль патроілі да 300 000 тон. У 1985-м пусцілі вытворчасць трымераў прапілену магутнасцю 75 000 тон, а таксама літога абутку на заводзе «Эластык». У 1986 годзе адчынілі вытворчасць алкіфенолаў на 100 000 тон за год. У 1987-м прынялі вытворчасць паверхнева-актыўных рэчываў (ПАР) магутнасцю 250 000 тон. У 1990 годзе запусцілі газаразмеркавальную станцыю (ГРС-2) магутнасцю 4 млн кубаметраў за дзень, а таксама вытворчасць альфа-алефінаў і алюмінія магутнасцю 185 500 і 2000 тон[10].

18 жніўня 1993 года «Ніжнякамскнафтахім» пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 1995 годзе пачалі вытворчасць этылен-прапіленавага каўчуку на 30 000 тон за год і канцэнтраванага дыцыклапентадыену на 5500 тон. У 1998 годзе пусцілі цагляны завод на 25 млн цаглінаў за год. У 1999-м прынялі ўстаноўку неэтылаванага аўтабензіну і складнікаў вуглевадародных фракцый, а таксама адчынілі вытворчасць сінтэтычнага каўчуку гатунку СКДК магутнасцю 40 000 тон. У 2000 годзе пачалі вытворчасць нафтапалімернай смалы магутнасцю 2000 тон і тэрмапалімернага пакосту на 7000 т/год. У 2002-м на заводзе СКІ (ізапрэнавага каўчуку) стварылі вытворчасць метыл-трэт-бутылавага эфіру (МТБЭ) магутнасцю 90 000 тон. Для ўласных патрэбаў на заводзе СК (сінтэтычнага каўчуку) асвоілі выпуск нафтавай раствору з гексену-1. У 2003 годзе «Ніжнякамскнафтахім» набыў дзялянку пад уласнымі заводамі і кантрольны пакет паёў ААТ «Севілен», якое выпускала поліэтылен у Казані. Таксама пусцілі вытворчасць полістыролу на 50 000 т/год і набылі 32 % паёў ААТ «Хімічны завод імя Льва Карпава» ў Мендзялееўску. У 2004 годзе асвоілі выпуск полібутадыенавага каўчуку на неадымавам каталізатары (СКД-Н) магутнасцю 50 000 т/год і пачалі выпуск галабутыкаўчукаў. У 2006-м пусцілі вытворчасць поліпрапілену на 180 000 т/год. У 2007 годзе асвоілі выпуск полібутадыенавага каўчуку на літавым каталізатары (СКД-Л) на 50 000 т/год. У 2009-м пусцілі вытворчасць поліэтылену на 230 000 тон палімера. У 2010 годзе стварылі прамысловы парк «Камскія Паляны», дзе запусцілі вытворчасць нітак і плёнкі. У 2011-м на заводзе дывінілу і вуглевадароднай сыравіны ажыццявілі пуск калоны папярэдняй рэктыфікацыі. У 2013 годзе адчынілі вытворчасць АБС-пластыка. 13 лістапада 2014 года «Ніжнякамскнафтахім» пераўтварылі ў публічнае акцыянернае таварыства. У 2015 годзе на заводзе алігамераў асвоілі выпуск алюмінія (ТІБА). У 2017-м на заводзе ізапрэну-монамеру пусцілі ўстаноўку фармальдэгіду магутнасцю 100 000 тон. Таксама больш як падвоілі вытворчасць бутылкаўчуку да 220 000 т/год. У 2018 годзе тамсама падвоілі вытворчасць ізабутылену да 160 000 тон. На заводзе этылену пабудавалі 2 новыя печы піролізу віду Е-ВА-116 і Е-ВА-117[10].

Зноскі

  1. "Кантактныя звесткі"(руск.). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім». 2020. Архівавана з арыгінала 13 мая 2020. Праверана 1 мая 2020.
  2. "Управа"(руск.). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім». 2020. Архівавана з арыгінала 13 мая 2020. Праверана 1 мая 2020.
  3. "Рада кіраўнікоў"(руск.). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім». 2020. Архівавана з арыгінала 13 мая 2020. Праверана 1 мая 2020.
  4. а б Д.П. Дзеравякін, Айрат Сафін (26 сакавіка 2020). "Зводная фінансавая справаздачнасць паводле МСФС і аўтытарскія высновы за 2019 год" (PDF)(руск.). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім». Архівавана з арыгінала (PDF) 27 кастрычніка 2021. Праверана 1 мая 2020.
  5. а б Руслан Шыгабутдзінаў, Азат Бікмурзін (26 сакавіка 2020). "Гадавая справаздача за 2018 год" (PDF)(руск.). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім». Архівавана з арыгінала (PDF) 16 жніўня 2021. Праверана 1 мая 2020.
  6. а б https://www.nknh.ru/upload/iblock/908/pao-nizhnekamskneftekhim_ifrs-208fz_audit_report-2016_eng.pdf
  7. Агульныя звесткі (руск.)(недаступная спасылка). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім» (28 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2020. Праверана 1 мая 2020.
  8. Будова (руск.)(недаступная спасылка). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім» (28 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 1 мая 2020.
  9. Вырабы (руск.). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім» (28 лістапада 2020). Праверана 1 мая 2020.
  10. а б Гісторыя прадпрыемства (руск.)(недаступная спасылка). ПАТ «Ніжнякамскнафтахім» (28 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 1 мая 2020.