Ніжняя палата

Ніжняя палата — адна з двух палат двухпалатнага парламента, другая палата — верхняя палата. Звычайна ніжняя палата парламента займаецца прыняццем законаў, якія пасля зацвярджае верхняя палата.

Прыкладамі ніжніх палат з’яўляюцца Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Палата прадстаўнікоў ЗША, Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі.