Населены пункт
Ніжні Інгаш
| ||||||||||||||||||
Ніжні Інгаш (руск.: Ни́жний Инга́ш) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Ніжнеінгашскага раёна Краснаярскага края Расіі. Чыгуначная станцыя Інгашская на Транссібірскай магістралі, участак Краснаярск — Тайшэт, аўтамабільная дарога Р255 (М53) Новасібірск — Краснаярск — Іркуцк. Траса праходзіць праз цэнтр пасёлка. Населены пункт заснаваны ў 1775 годзе. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1961 года.