Нізкія Татры

Нізкія Татры (славацк.: Nízke Tatry) — горны масіў у цэнтральнай Славакіі, частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Дзюмбер (2043 м). Тэрыторыя Нізкіх Татраў з'яўляецца народным паркам, дзякуючы сваёй унікальнай прыродзе. У шматлікіх месцах, напрыклад, паміж Чэртавіцай і Кралевай Голей тут яшчэ захаваліся некранутыя лясы. Нізкія Татры з'яўляюцца другім па значэнні пасля Высокіх Татраў турыстычным месцам Славакіі. Найбольш сучасныя і наведвальныя турыстычныя цэнтры размешчаны ў гор Хопак і Дзюмбер.