Ніка Штэр | |
---|---|
ням.: Nico Stehr | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | сацыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][1] |
Альма-матар | |
Член у |
Ніка Штэр (ням.: Nico Stehr; нар. 19 сакавіка 1942, Берлін) — нямецкі даследчык культуры, прафесар навук аб культуры ва ўніверсітэце Цэпеліна ў Фрыдрыхсгафене.
У 1967—2000 гадах вучыўся і праводзіў даследаванні ў амерыканскіх і канадскіх універсітэтах, напрыканцы — як прафесар-даследчык у інстытуце працяглых студый імя Пітэра Валя ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы (Канада). Папулярнай у навуковых, палітычных і бізнес-колах стала назва яго кнігі 1986 г. пад назвай «Грамадства ведаў». У 2002—2003 акадэмічным годзе Штэр быў прафесарам факультэта чалавечых і сацыяльных навук у Венскім універсітэце. Таксама з'яўляецца старэйшым навуковым супрацоўнікам інстытута Даследаванняў устойлівага развіцця ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі (Ванкувер). Супрацоўнік Інстытута навук аб культуры Эсэна, а таксама Каралеўскай суполкі Канады (Атава). Заснавальнік і рэдактар (да 2006 г.) «Канадскага часопісу сацыялогіі». Ад 2004 г. Штэр займае пасаду прафесара культурных навук (пасада ў гонар Карла Мангейма) у прыватным універсітэце Цэпеліна у Фрыдрыхсгафене (Бодэнзээ). Ад пачатку 2006 г. Штэр праводзіць ва ўніверсітэце Цэпеліна трохгадовы праект, замоўлены Еўрапейскай камісіяй аб грамадска-палітычных сродках і спосабах звароту з т. зв. канвергентнымі тэхналогіямі (г. зн. біятэхналогіі, нанатэхналогіі, навукі аб інфармацыі і пазнанні).
Манаграфіі:
Таксама мае сумесныя працы. Рэдактар шматлікіх калектыўных манаграфій.