Нікала Бернар Лепісье | |
---|---|
фр.: Nicolas-Bernard Lépicié | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1735[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 1784[3][4][…] (49 гадоў) ці 15 верасня 1784[4] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Вучоба | |
Уплыў | Шарль-Андрэ ван Лоа |
Уплыў на | Jean-Frédéric Schall[d], Carle Vernet[d], Henri-Pierre Danloux[d], Нікаля-Антуан Танэ[d], Jean-Joseph Taillasson[d] і Жан Батыст Рэньё |
Узнагароды | |
![]() |
Нікала Бернар Лепісье (фр.: Nicolas-Bernard Lépicié; 16 чэрвеня 1735, Парыж — 15 верасня 1784, Парыж) — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку.
Нікала Бернар нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і мастакоў: малявальшчыкаў і гравёраў: Франсуа Бернара Лепісье і Рэнэ-Элізабет Марлье. Вывучаў мастацтва гравіравання ў свайго бацькі, перш чым быў вымушаны пакінуць гэты занятак з-за слабасці зроку і каля 1751 года звярнуўся да жывапісу, якім займаўся пад кіраўніцтвам Карла (Шарля) Ван Лоа.
Атрымаўшы ў 1759 годзе другую Рымскую прэмію, ён застаўся працаваць у Францыі. Па заданні Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў 1764 годзе ён напісаў карціну «Сашэсце Вільгельма Заваёўніка ў Англію» (Кан, абацтва Ом). Затым у тым жа акадэмічным духу — «Хрышчэнне Хрыста» (1765), «Хрыстос і маленькія дзеці» (1767), «Зварот Саўла» (1767). У 1769 годзе Лепісе стаў членам Каралеўскай акадэміі за карціну «Ахілес і Кентаўр», у 1770 годзе пачаў выкладаць, а ў 1792 годзе стаў прафесарам жывапісу. Яго вучнямі былі знакамітыя мастакі: Карл (Шарль) Вернэ, Жан-Фрэдэрык Шаль, Жан-Антуан-Тэадор Жыру, Анры-П’ер Данлу, Жан-Батыст Рэньё і многія іншыя.
У 1773 годзе ён напісаў для Ваеннай школы карціну «Святы Людовік, які здзяйсняе правасуддзе пад дубам», і «Зняцце з крыжа», якое ўпрыгожвае адну з капэл сабора ў Шалон-сюр-Сон. Ён маляваў бытавыя сцэны і зрабіў нямала малюнкаў жывёлін. Выконваў гравюры для «Гісторыі Францыі», працу, працягнутую Жан-Мішэлем Мора.
У жывапісе Лепісье спалучыліся рысы ракако і неакласіцызму «у духу» Ж.-А. Фраганара і Ж.-Б. С. Шардэна.