Нарадзіўся |
4 студзеня 1994[1] (30 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Сербія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Партызан | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нікола Анціч (сербск.: Никола Антић / Nikola Antić; нар. 4 студзеня 1994, Бялград, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца бялградскага «Партызана».
На юнацкім узроўні выступаў за бялградскі «Партызан», аднак першым прафесійным клубам абаронцы стаў «Рад». Пасля аднаго сезона ў арэндзе ў клубе «Паліч» далучыўся да асноўнай каманды «Рада», дэбютаваў у Суперлізе ў яе складзе.
У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Црвенай Звездай», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У лютым 2015 года разарваў кантракт і перайшоў у «Ягодзіну». У жніўні 2015 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з «Вайводзінай», дзе з цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага іграка, стаў капітанам каманды.
У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігорцаў стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт да канца 2022 года[4]. У лістападзе 2022 года абвясціў, што па заканчэнні сезона пакідае «Шахцёр»[5].
У снежні 2022 года адправіўся на збор з падмаскоўнымі «Хімкамі», а ў лютым 2023 года клуб афіцыйна паведавіў пра падпісанне кантракта з абаронцам на 1,5 гады[6]. У чэрвені 2023 года перайшоў у бялградскі «Партызан».
Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў. У 2013 годзе ў складзе зборнай U-19 трапіў на чэмпіянат Еўропы, дзе Сербія атрымала перамогу. Прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах зборнай на турніры.