Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1991[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Сербія | |||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Калубара | |||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Нікола Васілевіч (сербск.: Никола Васиљевић; нар. 30 чэрвеня 1991, Лазаравац, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Калубара» з Лазараваца.
Нарадзіўся ў сербскім горадзе Лазаравац і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Калубара». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, якая гуляла ў Першай лізе Сербіі, і пазней замацаваўся ў складзе. У пачатку 2012 года перайшоў у клуб Суперлігі ОФК, дзе таксама стаў асноўным іграком, а пазней і капітанам каманды.
У студзені 2015 года паведамлялася аб цікавасці да абаронцы з боку барысаўскага БАТЭ, але Васілевіч перайшоў у румынскі клуб «Пандурый»[2]. У сезоне 2015/16 дапамог камандзе заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Румыніі, а ў пачатку сезону 2016/17 дэбютаваў у Лізе Еўропы, згуляўшы у абодвух матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць тэль-авіўскага «Макабі» (1:3, 1:2). У 2017 годзе гуляў у другім дывізіёне Японіі за клуб «Такусіма Вортыс».
У лютым 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ з Барысава[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней звычайна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня з-за чарговай траўмы перастаў з’яўляцца ў складзе. У лютым 2019 года кантракт абаронцы з барысаўчанамі быў разарваны[4].
У ліпені 2019 года далучыўся да «Вайводзіны», аднак так і не згуляў за яе. У лютым 2020 года вярнуўся ў «Калубару», дзе замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў Суперлігу.