Нікола Шпірыг | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Мянушка | Nic[3] |
Спецыялізацыя | трыятлон[4] |
Нарадзілася |
7 лютага 1982[1] (42 гады) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Брэт Сатан[d] |
Рост | 166 см |
Вага | 53 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) (ням.) | |
![]() |
Нікола Шпірыг (ням.: Nicola Spirig; нар. 7 лютага 1982) — швейцарская трыятланістка.
Трыятлонам пачала займацца ў 1992 годзе, да 15 гадоў яе трэніраваў бацька. З’яўляецца дыпламаваным юрыстам.
Дэбютавала ў ліпені 1998 года на чэмпіянаце Еўропы па трыятлоне сярод юніёраў, заняла 18-е месца. Праз месяц на чэмпіянаце свету сярод юніёраў была пятай, а ў 1999 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў стала чэмпіёнкай. У 2001 годзе на юніёрскім першынстве Еўропы заваявала сярэбраны медаль, а на юніёрскім першынстве свету — залаты. У 2003 і 2005 гадах станавілася таксама медалісткай еўрапейскіх і сусветных моладзевых першынстваў (для спартсменаў не старэйшых за 23 гады).
На Алімпіядзе 2008 у Пекіне заняла 6-е месца. У 2009 і 2010 гадах перамагала на чэмпіянаце Еўропы, у агульным заліку першынства свету 2010 года заняла другое месца.
Алімпійская чэмпіёнка ў Лондане ў 2012 годзе. Найлепшая спартсменка Швейцарыі 2012 года («Sports Awards»).
Сярэбраны прызёр алімпійскіх гульняў 2016 года.
Пераможца I Еўрапейскіх гульняў.