Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Нім (фр.: Nîmes, акс.: Nimes) — горад на поўдні Францыі, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Гар (рэгіён Аксітанія). Насельніцтва — 137 200 чалавек (1 студзеня 2004).
Нім (па-лацінску: Nemausus) у старажытнасці быў сталіцай гальскага племені волька-арэкомікаў, якія былі заваяваны рымлянамі ў 121 годзе да н.э. На месцы кельцкага паселішча імператар Актавіян Аўгуст заснаваў новы горад. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжанню ў вінаробным рэгіёне і прадастаўленым імператарамі прывілеям, Нім стаў адным з самых буйных гарадоў Паўднёвай Францыі. У V стагоддзі яго разрабавалі вандалы і вестготы, за якімі ў VIII стагоддзі прыйшлі арабы, выгнаныя ў 737 годзе.
З X стагоддзя Нім уваходзіў ва ўладанні графаў Тулузскіх, быў ачагом руху альбігойцаў. У 1229 годзе далучаны да дамена караля Францыі. У XVI стагоддзя грамадзяне прынялі пратэстантызм. Пасля адмены Нанцкага эдыкта тут назіраліся хваляванні гугенотаў.
Нім размешчаны на мяжы Праванса, за 35 км на поўнач ад міжземнаморскага ўзбярэжжа, за 20 км на захад ад Роны, у падножжа плато Гарыг.