Нітрыт — соль азоцістай кіслаты HNO2. Нітрыты тэрмічна меней устойлівыя, чым нітраты. Прымяняюцца ў вытворчасці азафарбавальнікаў і ў медыцыне.
Нітрыты трапляюць у кроў чалавека двума шляхамі: прамым утрыманнем або з нітратамі, якія ў крыві чалавека ператвараюцца ў нітрыты. Яны - яд для гемаглабіна чалавека. Двухвалентнае жалеза ў гемаглабіне крыві акісляецца да трохвалентнага і атрымліваецца метгемаглабін. Ён не здольны пераносіць О2 ці СО2.