Ніёба | |
---|---|
грэч. Νιόβη | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | жанчына |
Бацька | Tantalus[d][3][2][…] |
Маці | мерк. Тайгета[3][4], мерк. Дыёна[d][3][4] або Euryanassa[d] |
Браты і сёстры | Pelops[d][1] |
Муж | Amphion[d][2][3][…] |
Дзеці | Amphion[d], Meliboea[d], Sipylus[d], Amyclas[d], Alphenor[d], Damasichthon[d], Ismenus[d], Tantalus[d], Phaedimus[d], Ilioneus[d], Neaera[d], Amaleus[d], Archenor[d], Archemorus[d], Astycrateia[d], Astynome[d], Astyoche[d], Chias[d], Cleodoxa[d], Klytia[d], Etodaea[d], Eupinytus[d], Phthia[d], Pelopeia[d], Argeus[d], Agenor[d] і Alalcomeneus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніёба (Ніябе́я; стар.-грэч.: Νιόβη, лац.: Niobe) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[5] дачка Тантала і Дыёны[6] (або Эўрыянасы), або дачка Тайгеты[7], сястра Пелопа.
Жонка фіванскага цара Амфіёна, заганарылася сваімі дзецьмі — Ніябідамі і ўздумала параўнацца з Лета, у якой былі толькі двое дзяцей: Апалон і Артэміда. Блізкая сяброўка Лета[8]. Стала гаварыць, што яна пладавіцей за багіню Лета, і тая разгневалася[9]. Або стала гаварыць, што яе дзеці былі найпрыгажэйшымі з людзей[10]. Звесткі пра колькасць дзяцей Ніёбы разыходзяцца. Найбольш папулярнай стала версія пра 7 сыноў і 7 дочак[11] (паводле Гесіёда, 10 сыноў і 10 дочак або 9 і 10[12]; паводле Гамера — 6 сыноў і 6 дочак[13], тое ж у Ферэкіда[14]; паводле Геланіка — 4 сыны і 3 дачкі (схаліяст да Еўрыпіда), паводле Герадора — 2 сыны і 3 дачкі (Апаладор); паводле Ласа — 7 і 7[15], паводле Алкмана ўсяго 10[15], паводле Сапфо 9 сыноў і 9 дочак[16], паводле Мімнерма і Піндара — 20[15]). Паводле Вакхіліда, 10 сыноў і 10 дочак[17]. Яшчэ пра іх пісалі Геланік і Ксанф. Авідзій называе імёны 7 сыноў Ніёбы, але не імёны дочак.
Раздражнёная фанабэрыстасцю Ніёбы, Лета звярнулася да сваіх дзяцей, якія сваімі стрэламі знішчылі ўсіх дзяцей крыўдзіліцы. Артэміда забіла ўсіх дочак Ніёбы ў яе ўласным доме, а сыноў, якія палявалі на схілах Кіферона, забіў Апалон. Паводле некаторых аўтараў, яшчэ 1 сын і 1 дачку выратаваліся. Паводле трагедыі, сыны былі забіты, палюючы на Сіпіле, а дочкі — у палацы, акрамя Хларыды[6].
Дзевяць дзён ляжалі яны непахаваныя; нарэшце на дзясяты былі адданы зямлі багамі, бо Зеўс ператварыў сэрцы людзей у камень. Ніёба ад гора ператварылася ў камень і ў вечнай тузе плача пра загінулае нашчадства[18]. Пасля смерці дзяцей Ніёба прыйшла ў Сіпіл да свайго бацькі Тантала і там, узмаліўшыся да багоў, ператварылася ў камень, які струменіць слёзы днём і ўначы[19] Згадана ў «Іліядзе», пераўтворана ў камень на Сіпіле[20], паводле Гамера, у камень былі пераўтвораны і іншыя людзі, так што няма каму было пахаваць дзяцей Ніёбы.
Такая версія гэтага міфа ў Гамера. Многія паэты пасля яго карысталіся гэтым сюжэтам, апяваючы «Νιόβης πάθη», гэта значыць, «пакуты Ніёбы», якія ўвайшлі ў прымаўку. Асабліва драматычнае паданне пра Ніёбу выяўлена ў Авідзія[21]. Паводле версіі міфа, прынятай Авідзіем, Ніёба пасля ператварэння ў камень была панесена віхорам на родны Сіпіл, дзе каменная статуя яе зраслася з вяршыняй Фрыгійскай гары. Яшчэ ў старажытнасці тлумачылі гэты міф тым, што сапраўды вяршыня гары Сіпіла мае формы чалавечага цела ў сагнутай позе (Паўзаній, I, 25, 5).
Грэчаскі навуковец Паўсаній (II ст. н.э.) успамінаў:
Гэту Ніёбу я і сам бачыў, падняўшыся на гару Сіпіл; зблізку — гэта стромкая скала, і таму, хто стаіць перад ёй яна не паказвае ніякага аблічча жанчыны … калі ж стаць далей, тады здаецца, што ты зусім ясна бачыш жанчыну, якая плача[22].
Магільныя помнікі дзяцей Амфіёна паказвалі ў Фівах, асобна сыноў, асобна дочак; а таксама попел ад іх пахавальнага кастра[23]. Паводле вытлумачэння, Ніёба паставіла на магіле дзяцей сваю каменную скульптуру[24].
Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Ніёба» (фр.154-161 Рат)[25], трагедыі Сафокла «Ніёба» (фр.441-448 Рат), Мелітона і невядомага аўтара «Ніёба».