Ο, ο (назва: о мікрон[1]; грэч. Όμικρον) — 15-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 70. Паходзіць ад фінікійскай літары - Аін. Ад літары «о мікрон» паходзяць лацінская літара O і кірылічная О (апасродкавана таксама і Ю).