Од Хасель | |
---|---|
нарв.: Odd Hassel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 мая 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | Крысціянія, Шведска-нарвежскае каралеўства |
Дата смерці | 11 мая 1981[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | Осла, Нарвегія[3] |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ernst August Hassel[d] |
Род дзейнасці | фізікахімік, хімік, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | Фізічная хімія |
Месца працы | Універсітэт Осла |
Альма-матар | Універсітэт Осла |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Од Хасель (нарв.: Odd Hassel; 17 мая 1897, Осла — 11 мая 1981) — нарвежскі фізіка-хімік, член Нарвежскай АН у Осла (1933). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1969).
Скончыў універсітэт Осла (1920); адукацыю працягваў ва ўніверсітэтах Францыі, Італіі, Германіі (1921-1925). Доктар філасофіі (1924). Дацэнт (з 1926), прафесар універсітэта Осла (1934-1964).
Адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу, аўтар шэрагу фундаментальных прац па стэрэахіміі і крышталяхіміі. Хасель упершыню рэнтгенаграфічна даследаваў цыклагексан і паказаў, што яго шасцічленны цыкл мае форму (канфармацыю) крэсла; паказаў далей, што такую ж канфармацыя маюць вытворныя цыклагексану, сістэмы, якія змяшчаюць кандэнсаваныя цыклагексанавыя кольцы, а таксама некаторыя цукры, напрыклад піранозы; прапанаваў наменклатуру і абазначэнне замяшчальнікаў у розных палажэннях цыклу.