Оламаўцкі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
Olomoucký kraj | |||||
|
|||||
Краіна | Чэхія | ||||
Статус | край | ||||
Уваходзіць у | Маравія і Сілезія | ||||
Уключае | 5 адміністрацыйных раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 12 лістапада 2000[2] | ||||
Кіраўнік | Іржы Розбажыл | ||||
Насельніцтва (2013) | 637 609[1] | ||||
Шчыльнасць | 121 чал./км² | ||||
Плошча | 5 267 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1491 м |
||||
Часавы пояс | +1 | ||||
Код ISO 3166-2 | CZ-OL | ||||
Код аўтам. нумароў | M | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оламаўцкі край (чэшск.: Olomoucký kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі. Месціцца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Маравія, часткова Сілезіі. На поўначы край мяжуе з Польшчай (працягласць мяжы складае 104 км), на ўсходзе — з Мараўскасілезскім краем, на паўднёвым усходзе — з Злінскім краем, на поўдні — з Паўднёвамараўскім краем і на захадзе — з Пардубіцкім краем. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Оламаўц. У краі налічваецца 5 адміністрацыйных раёнаў і 26 гарадоў.