Олаф Тон

Футбол
Олаф Тон
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 мая 1966(1966-05-01)[1] (58 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 170 см
Пазіцыя цэнтральны абаронца, паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1972—1980 Сцяг Германіі Горст-Эмшэр
1980—1983 Сцяг Германіі Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
1983—1988 Сцяг Германіі Шальке 04 157 (56)
1988—1994 Сцяг Германіі Баварыя 148 (30)
1994—2002 Сцяг Германіі Шальке 04 166 (10)
Нацыянальная зборная[* 2]
1983—1984 Сцяг Германіі ФРГ (да 18) 10 (4)
1984—1985 Сцяг Германіі ФРГ (да 21) 3 (2)
1984—1998 Сцяг Германіі Германія 52 (3)
Трэнерская кар’ера
2010—2011 Сцяг Германіі Гюльс
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Мексіка 1986
Золата Італія 1990
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза ФРГ 1988
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олаф Тон (ням.: Olaf Thon; нар. 1 мая 1966, Гельзенкірхен) — нямецкі футбаліст, абаронца і паўабаронца. Чэмпіён свету 1990 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

З 1980 па 1983 год Тон гуляў за юнацкую каманду «Шальке 04». 24 жніўня 1984 года ён дэбютаваў у дарослай камандзе, у матчы з мёнхенгладбахскай «Барусіяй». Олаф гуляў за «Шальке» на працягу пяці сезонаў, пасля чаго перайшоў у «Баварыю». У складзе мюнхенцаў ён стаў трохразовым чэмпіёнам Германіі. Усяго за «Баварыю» Тон правёў 11 сезонаў, пасля чаго вярнуўся ў «Шальке», з якім змог выйграць у 1997 годзе і свой першы еўракубак — Кубак УЕФА. У 2002 годзе Тон завяршыў кар’еру.

Тон згуляў у складзе зборнай Германіі на трох чэмпіянатах свету, у тым ліку і ў пераможным для немцаў чэмпіянаце 1990 года, а таксама на чэмпіянаце Еўропы 1988. У перыяд з 1990 па 1998 год Тон рэдка гуляў за зборную, з-за рознагалоссяў з галоўным трэнерам Берці Фогтсам.

  1. Olaf Thon // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.