Олафур Эліясан | |
---|---|
ісл.: Ólafur Elíasson | |
![]() | |
Род дзейнасці | дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 5 лютага 1967[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() Telenor Culture Award[d] (2010) медаль Торвальдсена[d] (2013) Honorary craftsman[d] (2014) LennonOno Grant for Peace[d] (2016) медаль Экерсберга[d] (2004) Fritz Winter Prize[d] (2008) прэмія Вольфа ў мастацтве (2014) Joan Miró Prize[d] (2007) Crystal Award[d] (2016) |
Сайт | olafureliasson.net (англ.) |
![]() |
Олафур Эліясан (ісл.: і дацк.: Ólafur Elíasson, англ.: Olafur Eliasson, больш правільны варыянт перакладу імя — Оўлавюр Эліясан; нар. 5 лютага 1967 года, Капенгаген, Данія) — сучасны дацка-ісландскі мастак. Адна з самых вядомых яго прац — устаноўка The Weather Project у турбіннай зале Tate Modern у Лондане ў 2003. У тым жа годзе ён прадстаўляў Данію на Венецыянскай біенале.
Олафур Эліясан нарадзіўся 5 лютага 1967 года ў Капенгагене ў сям’і ісландцаў. Яго бацька быў мастаком, а маці — швачкай. Калі Олафуру было 8 гадоў, яго бацькі развяліся, бацька вярнуўся ў Ісландыю. Эліясан вучыўся ў Каралеўскай дацкай акадэміі выяўленчых мастацтваў у Капенгагене з 1985 па 1995. У пачатку кар’еры пераехаў у Германію, заснаваў «Студыю Олафура Эліясана» у Берліне. Мастак жыве і працуе ў Капенгагене і Берліне.
Апроч мастацтва займаецца таксама архітэктурай: бюро Эліясана спраектавала Круглы мост у Капенгагене.