Олні
| ||||||||||||||||||
Олні (англ.: Olney) — горад у акрузе Янг, штат Тэхас, ЗША. Заснаваны ў 1879 годзе Бунам Мак-Карці, Л. Пэнкананам і братамі Нілі. Першая крама адкрылася ў 1889 годзе, праз два гады пачала працаваць першая школа. У 1908 г. была адкрыта першая бальніца на 25 койка-месцаў, у якой пастаянна працавалі 3 урачы. Атрымаў статус горада ў 1909 годзе пасля адкрыцця чыгуначнай веткі, якая спыніла функцыянаваць у 1942 годзе. У 1923 годзе ў ваколіцах горада была разведана нафта, і горад адчуў эканамічны ўздым: былі пабудаваны тры нафтаперапрацоўчыя заводы.