Ольбаргскі ўніверсітэт | |
---|---|
дацк.: Aalborg Universitet | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | дацк.: Aalborg Universitet |
Заснаваны | 1974 |
Студэнты | 20 353[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ольбарг |
Сайт | aau.dk |
![]() |
Ольбаргскі ўніверсітэт (дацк.: Aalborg Universitet) — дацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ольбарг.
Ідэя ўніверсітэта ў рэгіёне Паўночная Ютландыя ўзнікла ў 1961 годзе, калі быў створаны Паўночна-Ютландскі камітэт вышэйшых навучальных устаноў. 19 жніўня 1969 года была заснавана Асацыяцыя Ольбаргскага ўніверсітэта і была створана група планавання. У тым жа годзе ў снежні каля 1 000 чалавек з Паўночнай Ютландыі выйшлі на дэманстрацыю перад дацкім парламентам за гэта. У 1970 годзе ў парламенце быў прыняты закон аб стварэнні ўніверсітэцкага цэнтра ў Ольбаргу. 1 верасня 1974 года каралевай Маргрэтай II быў урачыста адкрыты Ольбаргскі ўніверсітэт.