Ольдржых Велен | |
---|---|
Oldřich Velen | |
Імя пры нараджэнні | Ольдржых Волек |
Дата нараджэння | 15 верасня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 2013[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
IMDb | ID 0892435 |
О́льдржых Ве́лен (чэшск.: Oldřich Velen), пры нараджэнні Ольдржых Волек (чэшск.: Oldřich Volek; 15 верасня 1921, Брно-Тураны, Чэхаславакія — 4 мая 2013[5]) — чэшскі акцёр. Тэлегледачам вядомы дзякуючы паспяховаму тэлесерыялу «Не судзіце Славакію» паводле аднайменнай кнігі Здэнека Галушкі, дзе ён выканаў адну з галоўных роляў разам з папулярным славацкім акцёрам Ёзэфам Кронерам.
Скончыўшы гімназію і кансерваторыю ў Брно, пэўны час гуляў у тэатры ў Чэшскіх Будзяёвіцах, які пазней быў гвалтоўна пераселены нацыстамі ў Табар. Падчас нацысцкай акупацыі Ольдржых Велен пэўны час быў увязнены ў Коўніцкім інтэрнаце (Брно), які ў часы Другой сусветнай вайны выконваў функцыі асноўнай мараўскай вязніцы брненскага гестапа.
Цягам шаснаццаці гадоў працаваў у тэатры ў Оламаўцы, некалькі гадоў быў таксама членам акцёрскага калектыва кінастудыі Barrandov Studio, выступаў у легендарным Тэатры на балюстрадзе ў Празе.
Быў вельмі паспяховым акцёрам, за сваё жыццё згуляўшы ў амаль 300 фільмах, у тым ліку ў 5 серыях серыяла «Хамяк у начной кашулі» і ў 5 серыях «Вяртання Арабелы».