Олівер Уолкат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Oliver Wolcott | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Джордж Вашынгтон | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Гамільтан | ||||||
Пераемнік | Сэмюэль Дэкстэр | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 1760[1]
|
||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1833[1] (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Oliver Wolcott[d][2] | ||||||
Маці | Laura Collins Wolcott[d][3] | ||||||
Жонка | Elizabeth Stoughton Wolcott[d] | ||||||
Дзеці | Oliver Stoughton Wolcott[d], Laura Wolcott Gibbs[d][3] і Elizabeth Wolcott Gracie[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Олівер Уолкат (англ.: Oliver Wolcott; 11 студзеня 1760, Лічфілд — 1 чэрвеня 1833, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 2-і міністр фінансаў ЗША, 9-ы губернатар штата Канектыкут.
Нарадзіўся ў сям’і сэра Олівера Уолката і Лоры Колінс Уолкат. Скончыў Ельскі ўніверсітэт ў 1778 годзе, пазней узучал права ў Юрыдычнай школе Лічфілда і ў 1781 годзе быў дапушчаны да адвакатуры.
У 1784 годзе быў прызначаны спецыяльным упаўнаважаным ў якасці пасярэдніка паміж ЗША і штатам Канектыкут. Пасля займаў пасаду дзяржаўнага кантралёра штата Канектыкут да 1790 года, затым быў прызначаны інспектарам казначэйства ў 1791 годзе. Пасля сыходу ў адстаўку Аляксандра Гамільтана быў прызначаны Джорджам Вашынгтонам яго пераемнікам на пасадзе міністра фінансаў ЗША ў 1795 годзе.
У 1799 годзе, ужо будучы міністрам фінансаў ЗША, спраектаваў мытны сцяг ЗША.
Сышоў у адстаўку ў 1800 годзе з-за непапулярнасці і кампаніі супраць яго ў прэсе, у якой, між іншым, ён ілжыва абвінавачваўся ў падпале будынка дзяржаўнага дэпартамента.
З 1803 да 1815 года займаўся прыватным бізнэсам у Нью-Ёрку. Пазней вярнуўся ў Лічфілд. У 1817 годзе быў абраны губернатарам будучы кандыдатам ад Партыі памяркоўнасці, працягнуўшы справу свайго бацькі і дзеда, застаючыся на гэтай пасадзе дзесяць гадоў. Яго тэрмін знаходжання характарызуецца эканамічным ростам і ўмеранай палітыкай у Канектыкуце. Акрамя таго, ён быў старшынёй сходу, які стварыў новую канстытуцыю штата ў 1818 годзе, змяніўшы становішча старога «чартара» 1662 года.
Олівер Уолкат памёр у Нью-Ёрку і пахаваны на Усходніх Могілках ў Лічфілдзе. Уолкат быў апошнім з членаў Вашынгтонскага Кабінета.