Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Омск (руск.: Омск) — адзін з найбуйнейшых гарадоў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Омскай вобласці, размешчаны на зліцці Іртыша і Омі. Буйны прамысловы цэнтр з прадпрыемствамі розных галін, у тым ліку абароннай і авіякасмічнай. Насельніцтва 1 104 485 чалавек (2024), другі па колькасці насельніцтва ў Сібіры і восьмы ў Расіі. Буйны транспартны вузел — з захаду на ўсход праз горад праходзіць чыгуначная Транссібірская магістраль, а з поўдня на поўнач — суднаходны Іртыш.
Клімат кантынентальны, лета цёплае, зіма халодная. Сярэдняя тэмпература студзеня —18,2 °C, ліпеня +19,1 °C.