Опс

Опс
лац.: Ops
Статуя Лівіі Друзілы ў вобразе Опс (I ст. н. э.)
Статуя Лівіі Друзілы ў вобразе Опс (I ст. н. э.)
Багіня ўрадлівасці
Міфалогія старажытнарымская
Сфера ўплыву зямля[d] і фертыльнасць[d]
Пол жанчына
Бацька Цэлус[d]
Маці Тэлус
Браты і сёстры Сатурн
Муж Сатурн
Дзеці Юпітэр
У іншых культурах Кібела
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Опс (лац.: Ops) — старажытная рымская багіня ўрадлівасці, заступніца земляробаў.

Згодна старажытнарымскай міфалогіі, Опс з'яўлялася жонкай Сатурна і маці Юпітэра. У Старажытным Рыме існаваў звычай даваць клятву імем Опс і пры гэтым дакранацца да зямлі. 19 снежня на Капітоліі ў яе гонар праводзілася свята апаліі.

У позні перыяд атаясамлялася з Кібелай.