Для пераўтварэння святла ў электрычны ток — фотарэзістары, фотадыёды (pin, лавінныя), фотатранзістары, фотатырыстары, піраэлектрычныя прымачы, прыборы з зараднай сувяззю (ПЗС), фотаэлектронныя памнажальнікі (ФЭП).
Для пераўтварэння току ў светлавое выпраменьванне — рознага роду лямпы напальвання, электралюмінесцэнтныя індыкатары, паўправадніковыя святлодыёды і лазеры (газавыя, цвёрдацельныя, паўправадніковыя).
Для ізаляцыі электрычных ланцугоў (паслядоўнага пераўтварэння «ток-святло-ток») служаць асобныя прылады оптаэлектронікі — оптапары — рэзістарныя, дыёдныя, транзістарныя, тырыстарныя, оптапары на аднапераходных фотатранзістарах і оптапары з адкрытым аптычным каналам.
Для ўжывання ў розных электронных прыладах служаць оптаэлектронныя інтэгральныя схемы — інтэгральныя мікрасхемы, у якіх ажыццяўляецца аптычная сувязь паміж асобнымі вузламі або кампанентамі з мэтай ізаляцыі іх адзін ад аднаго (гальванічнай развязкі).
Гурскі Л. І.Оптаэлектро́ніка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 544. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.