Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»

Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ordine al Merito della Repubblica Italiana
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ordine al Merito della Repubblica Italiana
Краіна  Італія
Тып Ордэн
Кім уручаецца прэзідэнт Італіі
Дата заснавання 1951
Статус уручаецца
Малодшая Ваенны ордэн Італіі
Сайт quirinale.it/page… (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (італ.: Ordine al merito della Repubblica Italiana, скарочанае найменне OMRI) — вышэйшы ордэн Італіі.

Главой ордэна з’яўляецца Прэзідэнт Італіі, ён узначальвае Савет ордэна, у які, апроч Прэзідэнта, уваходзяць Канцлер ордэна і 16 членаў. Канцылярыя ордэна знаходзіцца ў Рыме.

Гісторыя ордэна

[правіць | правіць зыходнік]
Знак ордэна ў 1951—2001 гадах

Заснаваны законам № 178 ад 3 сакавіка 1951 года (набыў моц з 1952 года). Ордэн прызначаны для ўзнагароджання за значныя заслугі перад нацыяй у вобласці літаратуры, мастацтва, эканомікі, дабрачыннасці, грамадскай і гуманітарнай дзейнасці. Узнагароджваюцца грамадзянскія і ваенныя дзяржаўныя служачыя за выдатныя заслугі.

Ордэн замяніў адмененыя ў 1951 годзе каралеўскія ордэны Дабравешчання (італ.: Ordine della santissima Annunziata), Кароны Італіі (італ.: Ordine della Corona d’Italia) і Святых Маўрыкія і Лазара (італ.: Ordine dei Santi Maurizio e Lazzaro)

30 сакавіка 2001 года ўсталяваны новыя ордэнскія знакі[1].

Ступені ордэна

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага вялікай стужкай (італ.: cavaliere di gran croce decorato di gran cordone)
  2. Кавалер Вялікага крыжа (італ.: cavaliere di gran croce)
  3. Вялікі афіцэр (італ.: grande ufficiale)
  4. Камандор (італ.: commendatore)
  5. Афіцэр (італ.: ufficiale)
  6. Кавалер (італ.: cavaliere)
К. Чампі перадае знакі Кавалера Вялікага крыжа на ланцугу Прэзідэнту Дж. Напалітана

Кавалер Вялікага крыжа на ланцугу

[правіць | правіць зыходнік]

(1951—2001 гады); (з 2001 года)

Найвышэйшая ступень ордэна. Ступень прызначана для глаў дзяржаў. Знак ордэна носіцца на ланцугу, залатая васьміканцовая зорка на левым боку грудзей.

Кавалер Вялікага крыжа

[правіць | правіць зыходнік]

(1951—2001 гады); (з 2001 года)

Кавалеры носяць знак на зялёна-чырвонай плечавой стужцы і васьміканцовую зорку на левым боку грудзей.

Вялікі афіцэр

[правіць | правіць зыходнік]

(1951—2001 гады); (з 2001 года)

Узнагароджаныя носяць знак на шыйнай стужцы (жанчыны на банце, на грудзі) і чатырохканцовую зорку (да 2001 года — васьміканцовую) на левым боку грудзей.

(1951—2001 год); (з 2001 года)

Знак носіцца на шыйнай стужцы, зоркі няма. Жанчыны носяць знак на грудзі, на банце з ордэнскай стужкі.

(1951—2001 год); (з 2001 года)

Залаты знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзі. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.

(1951—2001 гады); (з 2001 года)

Сярэбраны знак, без эмалі, носіцца на левым боку грудзей. Для жанчын прадугледжаны бант з ордэнскай стужкі.

Парадак узнагароджання

[правіць | правіць зыходнік]

Ордэнам узнагароджвае Прэзідэнт Італіі са згоды Старшыні Савета Міністраў Італіі. У асобых выпадках, Прэзідэнт можа узнагароджваць па ўласнай ініцыятыве (лац.: Motu proprio).

Звычайна, узнагароджанне здзяйсняецца 2 разы ў год — 2 чэрвеня (Дзень заснавання рэспублікі) і 27 снежня (Дзень Канстытуцыі).

Узнагароджваюць ордэнам асоб старэйшых за 35 гадоў. Як правіла, прамежак паміж узнагароджаннямі павінен складаць не менш за тры гады. Сенатары і Дэпутаты не могуць быць узнагароджаны ордэнам да выхаду ў адстаўку.