Ордэн «Легіён пашаны» | |||
---|---|---|---|
Legion of Merit | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Legion of Merit | ||
Краіна | ЗША | ||
Тып | узнагарода | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачыя Узброеных сіл ЗША | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт ЗША і Міністэрства абароны ЗША | ||
Падставы ўзнагароджання | за выбітную адвагу ў баі | ||
Дата заснавання | 1942 | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 1942 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За выдатную службу» | ||
Малодшая | Крыж лётных заслуг | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн «Легіён пашаны» (англ.: Legion of Merit) — узнагарода, якая ўручаецца міністэрствам абароны ЗША, ваеннаслужачым усіх родаў войскаў за выключную адвагу ў баі.
Падчас Другой сусветнай вайны перад кіраўніцтвам ЗША паўстала пытанне аб ўзнагароджанні прадстаўнікоў саюзных армій. Узнагароды ЗША, якія існавалі да гэтага, не падыходзілі па сваім становішчы. Таму ў 1942 годзе быў заснаваны адзіны і першы ва ўзнагароднай сістэме ЗША ордэн «Легіён пашаны». Узнагарода «еўрапейскага тыпу» мела ступені — розныя для каманднага складу, старэйшых і малодшых афіцэраў і радавога саставу арміі.
Знак ордэна мае пяць зубцоў тыпу «ластаўчынага хваста» пакрытых белай эмаллю з чырвонай аблямоўкай і залатымі шарыкамі на канцах, накладзеных на лаўровы вянок зялёнай эмалі. У цэнтры знака блакітны круг з 13 белымі зорачкамі.
Галоўнакамандуючы | Камандор (камандуючы) | Афіцэр | Легіянер |
---|---|---|---|
Стужка | |||