Орля Пэрць (Orla Perć, беларус. "Арліны шлях") — горны пешаходны маршрут ў Татрах ў паўднёвай Польшчы. Лічыцца самым цяжкім і небяспечным шляхам ва ўсіх Татрах[1] і таму рэкамендуецца толькі дасведчаным. Шлях маркіраваны чырвонымі знакамі. З часу яго заснавання больш, чым 120 людзей загінула на шляху.[2]
Шлях знаходзіцца ў цэнтры Высокіх Татр. Агульная даўжыня даступнага шляху гэта 4,5 км.[3] Поўны час пераходу (летам, у залежнасці ад ўмоваў на шляху) мяняецца ад 6 да 8 гадзін.[4] Найвышэйшая кропка гэта Коз'і Верх з 2291 м нм. Шлях пачынаецца на перавале Заврат (2159 м) і сканчваецца на перавале Кжыжне (2112 м); вядзе праз некалькі вяршын і траверсуе іншыя. Шлях моцна небяспечны і вядзе ў асноўным уздоўж горнага хрыбту. Ёсць шматлікія дапаможныя сродкі, даступныя для турыстаў на самых стромкіх і вертыкальных частках, уключаючы лесвіцы, драбінкі, ланцугі і металічныя ўсходы.[5] Найбольш частым грунтам з'яўлаюцца у асноўным гранітныя пліты, шчэбень і няроўная паверхня. Шлях звязаны з іншымі маршрутамі; ёсць зусім восем скрыжаванняў, вядучых да горных прытулкаў. Частка ад перавала Заврат да Каз'яга Верху з'яўлаецца аднабаковай. Уздоўж шляху магчымыя падзенні каменя і лавіны.
Шлях задумаў ў 1901 г. Францішак Навіцкі, польскі паэт і горный гід. Маршрут пабудаваў і пазначыў ксёндз Валенты Гадоўскі паміж 1903 і 1906 гг.; аднак скрыжаванні і другія дапаможныя маршруты былі праведзеныя і пазначаныя да 1911 г.[6] Пасля некалькіх смяротных выпадкаў, ў 2006 горны гід Ірэна Рубіновска і Пётр Мікуцкі, рэжысёр, апеліравалі да ўлады Татранскага нацыянальнага парку , каб размантавала ўсе дапамогі пры ўзыходжанню уздоўж шляху і змяніла іх на «віа фэррата».[7] Зварот сустрэўся з рознымі рэакцыямі прафесійных груп, уцягнутых ў турбізнес. Было зроблена заключэнне, што гэта гістарычны шлях і што будзе заставацца без зменаў. Таму што многія выпадкі здарыліся калі турысты праходзілі ў процілеглых кірунках, Ўлада ад ліпня 2007 ўводзіла аднабаковы рух на частцы ад перавала Заврат да Каз'яга Верху.