| ||||||||||||||||||||||||||||
Ос (нідэрл.: Oss) — горад і абшчына ў нідэрландскай правінцыі Паўночны Брабант.
У абшчыне ёсць тры чыгуначныя станцыі — Ос, Ос-Вэст і Равенстэйн. Ос згадваецца ў лісце Папы Аляксандра II ад 6 мая 1069 года. У 1399 паселішча атрымала статус горада.
У сучасным Осе размешчана хімічная і фармацэўтычная вытворчасць, футбольны клуб «Ос». Тут нарадзіліся спявачка C. C. Catch, футбаліст Руд ван Ністэлрой, быў заснаваны гурт The Gathering.