Освальд Шпенглер | |
---|---|
ням.: Oswald Arnold Gottfried Spengler | |
Дата нараджэння | 29 мая 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1936[3][1][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф, сацыёлаг, матэматык, пісьменнік |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Alois Riehl[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Освальд Шпенглер (ням.: Oswald Spengler; 29 мая 1880, Бланкенбург, Германія — 8 мая 1936) — нямецкі філосаф, гісторык, культуролаг, прадстаўнік філасофіі жыцця.
Вывучаў філасофію, гісторыю, матэматыку і мастацтва ў Берлінскім і Мюнхенскім універсітэтах. Працаваў настаўнікам у Гамбургу, выкладчыкам матэматыкі ў Мюнхене.
Разглядаў культуру як замкнёны арганізм, які ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад. Лічыў, што поўны цыкл культура праходзіць прыблізна за адно тысячагоддзе. Пасля гэтага яна выраджаецца ў сваю супрацьлегласць — цывілізацыю, дзе пануе голы тэхніцызм, бяздушнасць, а на змену творчасці і развіцця прыходзяць бясплоддзе і акасцяненне; людзі паступова ператвараюцца ў бязлікія істоты. Паводле О. Шпенглера, няма агульначалавечай культуры, а ёсць нацыянальна непаўторныя культуры асобных народаў і рэгіёнаў, якія дамінуюць у пэўныя гістарычныя эпохі. На яго думку, цывілізацыя — гэта этап заняпаду культуры, яе няўхільнага старэння.
Асноўны твор — «Заход Еўропы» (Т. 1-2; 1918-22). Разглядаў гісторыю як своеасаблівы калейдаскоп з васьмі «арганічных» культурна-гістарычных тыпаў (ці культур): егіпецкай, індыйскай, вавілонскай, кітайскай, апалонаўскай (грэка-рымскай), магічнай (візантыйска-арабскай), фаўстаўскай (заходнеэўрапейскай) і культуры мая. Сярод іншых значных работ О. Шпенглера — «Чалавек і тэхніка» (1931), «Гады рашэнняў» (1933) і інш.