Оскар (кінапрэмія, 2020)

92-я прэмія «Оскар»
англ.: 92nd Academy Awards
Агульныя звесткі
Дата 9 лютага 2020 года
Месца тэатр «Долбі», Галівуд,
Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Вядучы
Прадзюсары Лінет Хаўэл Тэйлар
Стэфані Алейн[en]
Рэжысёр Глен Уайс[en]
Узнагароды
Найлепшы фільм «Паразіты»
Найлепшая рэжысура Пон Джун Хо
«Паразіты»
Найлепшы акцёр Хаакін Фенікс
«Джокер»
Найлепшая актрыса Рэнэ Зелвегер
«Джудзі»
Найбольш узнагарод «Паразіты» (4)
Найбольш намінацый «Джокер» (11)
Трансляцыя
Канал ABC
Працягласць 3 гадз. 35 хв.
oscar.go.com/news… (англ.)
← 91-я93-я→

92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2019 год адбылася 9 лютага 2020 года ў тэатры «Долбі» (Галівуд, Лос-Анджэлес). Намінанты былі абвешчаны 13 студзеня 2020 года.[1] Цырымонія транслявалася ў прамым эфіры тэлерадыёкампаніяй ABC. Пасля поспеху мінулага года цырымонія зноў прайшла без вядучага — трэці раз у гісторыі (раней — у 1989 і 2019 гадах).

Храналогія падзей

[правіць | правіць зыходнік]
Дата Падзея
27 кастрычніка 2019[2] Цырымонія ўручэння спецыяльных узнагарод
2 студзеня 2020 Пачатак галасавання па выбары намінантаў
7 студзеня 2020 Завяршэнне галасавання па выбары намінантаў
13 студзеня 2020 Абвяшчэнне намінантаў
27 студзеня 2020 Сняданак намінантаў
30 студзеня 2020 Пачатак галасавання па выбары пераможцаў
4 лютага 2020 Завяршэнне галасавання па выбары пераможцаў
9 лютага 2020[3] 92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар»

Спіс лаўрэатаў і намінантаў

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік Фільм(ы)
4 / 6 «Паразіты»
3 / 10 «1917»
2 / 11 «Джокер»
2 / 10 «Аднойчы ў Галівудзе»
2 / 4 «Ford супраць Ferrari»
1 / 6 «Трусік Джоджо», «Шлюбная гісторыя», «Маленькія жанчыны»
1 / 3 «Сенсацыя»
1 / 2 «Джудзі», «Гісторыя цацак 4»
1 / 1 «Рокетмэн», «Амерыканская фабрыка», «Навучыцца катацца на скейтбордзе ў зоне баявых дзеянняў (калі ты дзяўчынка)», «Вакно насупраць», «Валасатае каханне»
0 / 10 «Ірландзец»
0 / 3 «Два Папы», «Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера»
0 / 2 «Гарыет», «Боль і слава», «Зямля мёду»

Асноўныя катэгорыі

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм
Узнагароду ўручала Джэйн Фонда
Паразіты «Паразіты» (прадзюсары: Квак Сін Э, Пон Джун Хо)[4]
• «1917» (прадзюсары: Сэм Мендэс, Піпа Харыс, Джэйн-Эн Тэнггрэн, Калум Макдугал)
• «Ford супраць Ferrari» (прадзюсары: Пітэр Чэрнін, Джэна Топінг, Джэймс Мэнгалд)
• «Аднойчы ў Галівудзе» (прадзюсары: Дэвід Хейман, Шэнан Макінтош, Квенцін Таранціна)
• «Джокер» (прадзюсары: Тод Філіпс, Брэдлі Купер, Эма Цілінджэр Коскаф)
• «Ірландзец» (прадзюсары: Марцін Скарсэзэ, Роберт Дэ Ніра, Джэйн Разенталь, Эма Цілінджэр Коскаф)
• «Маленькія жанчыны» (прадзюсары: Эмі Паскаль)
• «Трусік Джоджо» (прадзюсары: Карцью Ніл, Тайка Вайціці)
• «Шлюбная гісторыя» (прадзюсары: Ноа Баўмбах, Дэвід Хейман)
Найлепшая рэжысура
Узнагароду ўручаў Спайк Лі
Пон Джун Хо — «Паразіты»
Сэм Мендэс — «1917»
Марцін Скарсэзэ — «Ірландзец»
Квенцін Таранціна — «Аднойчы ў Галівудзе»
Тод Філіпс — «Джокер»
Найлепшая мужчынская роля
Узнагароду ўручала Алівія Колман
Хаакін Фенікс — «Джокер» (за ролю Артура Флека / Джокера)
Антоніа Бандэрас — «Боль і слава» (за ролю Сальвадора Маё)
Леанарда Дзі Капрыа — «Аднойчы ў Галівудзе» (за ролю Рыка Далтана)
Адам Драйвер — «Шлюбная гісторыя» (за ролю Чарлі Барбера)
Джонатан Прайс — «Два Папы» (за ролю Хорхэ Марыа Берголья / Папы Францыска)
Найлепшая жаночая роля
Узнагароду ўручаў Рамі Малек
Рэнэ Зелвегер — «Джудзі» (за ролю Джудзі Гарленд)
Скарлет Ёхансан — «Шлюбная гісторыя» (за ролю Ніколь Барбер)
Сірша Ронан — «Маленькія жанчыны» (за ролю Джазэфіны «Джо» Марч)
Шарліз Тэрон — «Сенсацыя» (за ролю Мегін Келі)
Сінція Эрыва — «Гарыет» (за ролю Гарыет Табмен)
Найлепшая мужчынская роля другога плана
Узнагароду ўручала Рэджына Кінг
Брэд Піт — «Аднойчы ў Галівудзе» (за ролю Кліфа Бута)
Аль Пачына — «Ірландзец» (за ролю Джымі Хофы)
Джо Пешы — «Ірландзец» (за ролю Расела Буфаліна)
Том Хэнкс — «Цудоўны дзень па суседстве» (за ролю Фрэда Роджэрса)
Энтані Хопкінс — «Два Папы» (за ролю Бенедыкта XVI)
Найлепшая жаночая роля другога плана
Узнагароду ўручаў Махершала Алі
Лора Дэрн — «Шлюбная гісторыя» (за ролю Норы Фэншоу)
Кэці Бэйтс — «Справа Рычарда Джуэла» (за ролю Барбары «Бобі» Джуэл)
Скарлет Ёхансан — «Трусік Джоджо» (за ролю Розі Бецлер)
Флорэнс П’ю — «Маленькія жанчыны» (за ролю Эмі Марч)
Марго Робі — «Сенсацыя» (за ролю Кайлы Поспісіл)
Найлепшы арыгінальны сцэнарый
Узнагароду ўручалі Даян Кітан і Кіану Рыўз
Пон Джун Хо, Хан Джын Вон — «Паразіты»
Ноа Баўмбах — «Шлюбная гісторыя»
Раян Джонсан — «Дастаць нажы»
Сэм Мендэс, Крысці Уілсан-Кэрнс — «1917»
Квенцін Таранціна — «Аднойчы ў Галівудзе»
Найлепшы адаптаваны сцэнарый
Узнагароду ўручалі Наталі Портман і Цімаці Шаламэ
Тайка Вайціці — «Трусік Джоджо»
Стывен Заілян — «Ірландзец»
Тод Філіпс, Скот Сільвер — «Джокер»
Грэта Гервіг — «Маленькія жанчыны»
Энтані Маккартэн — «Два Папы»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
Узнагароду ўручала Міндзі Калінг
Гісторыя цацак 4 «Гісторыя цацак 4» (Джош Кулі, Джонас Рывера, Марк Нільсэн)
• «Клаўс» (Серхіа Паблас, Джынка Гота, Марыса Роман)
• «Страчанае звяно» (Крыс Батлер, Арыанна Сатнер, Трэвіс Найт)
• «Як прыручыць дракона: Схаваны свет» (Дзін Дэблуа, Боні Арнальд, Брэд Льюіс)
• «Я страціў сваё цела» (Жэрэмі Калпен, Марк ду Понтавічэ)
Найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм
Узнагароду ўручала Пенелопа Крус
Паразіты Паўднёвая Карэя «Паразіты» (Паўднёвая Карэя), рэж. Пон Джун Хо
Францыя • «Адрынутыя» (Францыя), рэж. Ладж Лі
Іспанія • «Боль і слава» (Іспанія), рэж. Педра Альмадовар
Паўночная Македонія • «Зямля мёду» (Паўночная Македонія), рэж. Тамара Катэўска, Любамір Стэфанаў
Польшча • «Цела Божае» (Польшча), рэж. Ян Камаса

Іншыя катэгорыі

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшая музыка да фільма
Узнагароду ўручалі Галь Гадот, Бры Ларсан і Сігурні Уівер
«Джокер» — Хільдур Гуднадоўцір?!
• «1917» — Томас Ньюман[en]
• «Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера» — Джон Уільямс
• «Маленькія жанчыны» — Аляксандр Дэспла
• «Шлюбная гісторыя» — Рэндзі Ньюман
Найлепшая песня да фільма
Узнагароду ўручалі Галь Гадот, Бры Ларсан і Сігурні Уівер
«(I’m Gonna) Love Me Again» — «Рокетмен» (музыка: Элтан Джон, словы: Берні Топін)
• «I Can’t Let You Throw Yourself Away» — «Гісторыя цацак 4» (музыка і словы: Рэндзі Ньюман)
• «I’m Standing with You» — «Прарыў[en]» (музыка і словы: Даян Уорэн)
• «Into the Unknown» — «Халоднае сэрца 2» (музыка і словы: Крыстэн Андэрсан-Лопес і Роберт Лопес)
• «Stand Up» — «Гарыет[en]» (музыка і словы: Джошуа Браян Кэмпбел і Сінція Эрыва)
Найлепшы мантаж
Узнагароду ўручалі Уіл Ферэл[en] і Джулія Луі-Дрэйфус
«Ford супраць Ferrari» — Эндру Бакленд і Майкл Мак-Каскер
• «Джокер» — Джэф Грот
• «Ірландзец» — Тэльма Скунмейкер[en]
• «Трусік Джоджо» — Том Іглз
• «Паразіты» — Ян Джын Мо
Найлепшая аператарская праца
Узнагароду ўручалі Уіл Ферэл[en] і Джулія Луі-Дрэйфус
«1917» — Роджэр Дзікінс
• «Аднойчы ў Галівудзе» — Роберт Рычардсан[en]
• «Джокер» — Лоўрэнс Шэр[en]
• «Ірландзец» — Радрыга Прыета[en]
• «Маяк» — Джарын Блашке[en]

Спецыяльныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Пра тое, хто атрымае ганаровую ўзнагароду «Оскар», стала вядома ў чэрвені 2019 года.[5]

Кінакрытык Андрэй Дзяменцьеў назваў трыумф «Паразітаў» чарговай перамогай паліткарэктнасці і вялікай ганьбай амерыканскай кінаакадэміі[6].

Зноскі

  1. Названыя галоўныя прэтэндэнты на "Оскар" у 2020 годзе . Sputnik (28 лістапада 2019). Праверана 12 лютага 2022.
  2. Academy’s 11th Governors Awards Moved Up to October 27, as Elections Loom
  3. Оскар-2020: нечаканая перамога "Паразітаў" і іншыя вынікі года . Sputnik (10 лютага 2020). Праверана 12 лютага 2022.
  4. Трыумфатары "Оскара-2020": лепшыя фота цырымоніі . Sputnik (10 лютага 2020). Праверана 12 лютага 2022.
  5. Дэвід Лінч атрымаў ганаровы "Оскар" і ацаніў густ журы . Sputnik (28 кастрычніка 2019). Праверана 11 лютага 2022.
  6. Кінакрытык Дзяменцьеў: перамога "Паразітаў" - ганьба "Оскара" . Sputnik (10 лютага 2020). Праверана 12 лютага 2022.