Оскар Луіджы Скальфа́ра[7] (італ.: Oscar Luigi Scalfaro; нар. 9 верасня 1918, Навара, Італія — 29 студзеня 2012) — італьянскі палітык, прэзідэнт Італіі ў 1992—1999 гадах, затым пажыццёвы сенатар.
У 1942 годзе завяршыў юрыдычную адукацыю ў Каталіцкім універсітэце Святога Сэрца ў Мілане і пачаў працу ў магістратуры. Страціўшы ў 1944 годзе 20-гадовую жонку, больш не жаніўся. З 1948 года дэпутат парламента ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Займаў пасады ў парламенце і ўрадзе , узначальваў міністэрствы транспарту і грамадзянскай авіяцыі, адукацыі. У 1983-1987 гадах на пасадзе Міністра унутраных спраў Італіі.