Оскар Німеер | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 2012[5][2][…] (104 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Anna Maria Niemeyer[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Бразіліа |
Узнагароды | |
niemeyer.org.br | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оскар Рыбейру ды Алмейда ды Німеер Саарыс Філью (парт.: Oscar Ribeiro de Almeida de Niemeyer Soares Filho; 15 снежня 1907, Рыа-дэ-Жанэйра — 5 снежня 2012) — адзін з слынных лацінаамерыканскіх архітэктараў XX ст. Адзін з заснавальнікаў сучаснай школы бразільскай архітэктуры, піянер і эксперыментатар у галіне жалезабетоннай архітэктуры.
Адзін з першых яго вядомых праектаў 1940-х гадоў — царква Францыска Асізскага, якая нагадвае бразільскія горы, і кафедральны сабор у сталіцы краіны, Бразіліа. Маладая сталіца краіны стала фактычна галоўным творам Німеера.
Адметныя і пабудовы апошніх дзесяцігоддзяў яго творчасці: лятаючая талерка музея сучаснага мастацтва ў Нітэрое, будынак уласнага музея Німеера ў форме велізарнага вока, якое вісіць у паветры.
Перакананы камуніст, член бразільскай камуністычнай партыі. Член Прэзідыума Сусветнага Савета Міру, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «3а ўмацаванне міру паміж народамі» (1963).
Оскар Німеер у Вікіцытатніку | |
Оскар Німеер на Вікісховішчы |